Адкрыць патэнцыял царквы для грамадства

Усходнеэўрапейская рэфармацыя служэньне, дзейнасьць якога накіравана на рэфармаваньне народаў Усходняй Эўропы праз ўкараненьне біблійных стандартаў і прынцыпаў ва ўсе сфэры грамадзкага жыцьця. Наша галоўная задача навучыць хрысьціянаў станоўча ўплываць на грамадзтва, выкарыстоўваючы свае духоўныя дары, таленты, прафэсійныя здольнасьці і рэсурсы. Украіна мае патрэбу ў фармаваньні сьпелай грамадзянскай супольнасьці супольнасьці людзей маральных, адукаваных, актыўных і адказных. Гісторыя сьведчыць, што грамадзянская супольнасьць нарадзілася менавіта пад уплывам пратэстанцкай Рэфармацыі. Таму адрадзіць Украіну могуць толькі хрысьціяне адданыя Богу і бескампрамісныя да хлусьні!

img

Нашы светапоглядныя перакананні

1. Тэалёгія

  • Мы выступаем за клясычную біблійную тэалёгію, якая адпавядае эвангельскай традыцыі, праверанай стагодзьдзямі і досьведам чалавецтва.
  • Мы су праць лібэральнай тэалёгіі ў яе мадэрнісцкім ці постмадэрнісцкім фармаце, якая прывяла да глыбокага крызісу Царкву Заходняй Эўропы.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

2. Мараль

  • Мы за традыцыйную хрысьціянскую мараль, якая абапіраецца на дзесяць прыказаньняў. Менавіта яна фармавала ў нашай цывілізацыі разуменьне, што такое дабро, а што зло.
  • Мы супраць маральнага рэлятывізму, наступстваў сэксуальнай рэвалюцыі і розных сьвецкіх этычных стандартаў, якія ўсё больш запаўняюць украінскія цэрквы.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

3. Царква

  • Мы акцэнтуем значэньне памеснай царквы, якая ўсьведамляе сябе часткай вялікага арганізму Царквы ўсяленскай.
  • Мы супраць «царкоўнага эгацэнтрызму», як супраць «царкоўнага касмапалітызму».
img

Нашы светапоглядныя перакананні

4. Вера і розум

  • Мы за інтэграцыю веры і розуму, паколькі чалавек створаны на вобраз і падабенства Мудрага Бога.
  • Мы супраць антыінтэлектуалізму, які не дазваляе нам «любіць Бога ўсім разуменьнем сваім».
img

Нашы светапоглядныя перакананні

5. Грамадзтва

  • Мы за адкрытасьць на грамадзкае вымярэньне служэньня Царквы, вызначэньня місіі Царквы, як солі і сьвятла для грамадзтва.
  • Мы супраць мэнтальнасьці ізаляцыі, што падзяляе сьвет на «духоўнае» і «не-духоўнае».
img

Нашы светапоглядныя перакананні

6. Улада

  • Мы верым, што інстытут улады на зямлі, у тымліку і дзяржава, устаноўлены Богам і мусіць быць адлюстраваньнем справядлівай улады Бога. Мы абавязаны падтрымліваць інстытут улады. Мы за грамадзянскую супольнасьць адукаваных, актыўных, адказных грамадзянаў, якія ўмеюць кантраляваць дзяржаўную ўладу.
  • Мы супраць ерасі цэзарапапізму, якая зьяўляецца ідалапаклонствам і вядзе да фатальным наступстваў у жыцьці народаў, калі сьвецкая ўлада выкарыстоўвае Царкву ў сваіх маніпулятыўныя мэтах. Мы таксама супраць анархіі, якая вядзе да хаосу і зьяўляецца супраціўнай прыродзе Бога.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

7. Украіна

  • Мы за патрыятызм, заснаваны на біблійных прыказаньнях: «палюбі бліжняга твайго, як самога сябе» і «шануй бацьку свайго і маці сваю» і які зьяўляецца праявай высакароднай любові да сваёй бацькаўшчыны.
  • Мы супраць шавінізму, нацыяналізму, расізму, якія зьяўляюцца ідалапаклонствам. А таксама супраць касмапалітызму, што супярэчыць біблійнай задуме для народаў.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

8. Эўропа

  • Мы за эўрапейскі цывілізацыйны вэктар. Украіна з самага пачатку была часткай эўрапейскай цывілізацыі, натхнёнай хрысьціянскімі каштоўнасьцямі. Мы верым, што ў Божым пляне ўкраінцы маюць унікальную місію ў эўрапейскай сям’і народаў.
  • Мы супраць нездаровага мэсіянскага комплексу пра асаблівую славянскую чыстую духоўнасьць, якая сябе ставіць у процівагу «загніваючаму Захаду». У той жа час мы супраць ідэалёгіі сэкулярызму, якая апанавала эўрапейскую культуру і вядзе яе ў глыбокі крызіс сваёй тоеснасьці.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

9. Камунізм

  • Мы супраць утапічнай і антыгуманнай ідэалёгіі марксізму-ленінізму. Мы асуджаем камунізм і ўсе яго плады.
  • Мы за пакаяньне ў грахах камунізму і ачышчэньне грамадзтва ад усіх яго наступстваў.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

10. Постмадэрнізм

  • Мы супраць разбуральнай ідэалёгіі постмадэрнізму, якая зьяўляецца вынікам цяжкой хваробы сучаснай цывілізацыі, хоць мы ўсьведамляем, што жывем у эпоху постмадэрну. Мы хочам даносіць эвангельскую вестку сьвету сёньня на зразумелай яму мове.
  • Мы за вечныя каштоўнасьці ідэалу, дабра, прыгажосьці, і ўсякай гармоніі якая мае свой пачатак у Богу, Які стварыў гэты сьвет і чалавека на свой вобраз. Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасьці будавалі хрысьціянскую цывілізацыю на працягу стагодзьдзяў.