Нашы праекты
img

А дзін з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе форум для яднаньня, падрыхтоўкі і забесьпячэньня рэсурсамі хрысьціянскіх лідараў, закліканы адкрыць ім усю паўнату патэнцыялу Царквы для грамадзтва.

Праграма Форуму складаецца з чатырох асноўных частак:

1. Пленарныя сэсіі гэта час супольнага пакланеньня і малітвы. На пленарных сэсіях вядомыя сьпікеры раскрываюць праз пропаведзі, што Дух кажа цэрквам сёньня.

2. Сэкцыі – аб’ядноўваюць эвангельскіх лідараў у пэўнай сфэры. Дасьведчаныя служыцелі дзеляцца бачаньнем сучасных выклікаў для Царквы і даюць біблійныя адказы на іх.

3. Сэминары факусуюць увагу на асобных ідэях, праблемах, выкліках. Тут прэзэнтуюцца лепшыя праграмы, праекты, стратэгіі.

4.Неафіцыйная частка нефармальныя размлвы удзельнікаў форуму для знаёмства, абмену ўражаньнямі і больш глыбокага абмеркаваньня ідэяў і стратэгіяў.

img

П раект створаны з мэтай папулярызацыі і прасоўваньня біблійнага погляду на ўсе сфэры жыцьця грамадзтва. Царква, сям’я, гісторыя, эканоміка, культура, мова, палітыка, адукацыя, экалёгія гэта асноўны фокус нашай дзейнасьці. Мы даем хрысьціянскую інтэрпрэтацыю зьявам і падзеям, якія адбываюцца ў гэтых сфэрах. Нам важна, каб канчатковы спажывец прадукту фармаваў цэласны біблійны сьветапогляд на сваё жыцьцё. Хрысьціянская канцэпцыя патрыятызму і арыентацыя на грамадзкае вымярэньне служэньня гэта спэцыфіка нашай дзейнасьці, актуальнасьць якой відавочная ў сувязі са складанай ваенна-палітычнай сытуацыяй у нашай краіне. Мы бачым надзённую неабходнасьць у Божых адказах на лямантуючыя пытаньні для нашага народа. Таму Бог і грамадзкі запыт абумоўліваюць новы тып хрысьціянскага служэньня, пабудаваны на адкрытасьці да дыялёгу з грамадзтвам і актыўных, рашучых дзейных хрысьціянаў. Для выкананьня гэтага пакліканьня трэба быць кампэтэнтным і падрыхтаваным, што патрабуе займацца самаадукацыяй і актыўна садзейнічаць адзін аднаму ў запаўненьні тых прагалаў у ведах, якія ўзьніклі з-за нашага неразуменьня неабходнасьці грамадзкага служэньня.

Хрыстос сказаў сваім вучням: "Вы соль зямлі. Вы сьвятло сьвету »Мц. 5:13-14. Царква паводле свайго прызначэньня павінна быць авангардам грамадзтва, павінна даваць стандарты праведнасьці розных сфэраў жыцьця.

img

Г алоўны мэсыдж праекту: веручым дапамагчы думаць, думаючым дапамагчы верыць!

Клюб мае за мэту распаўсюджваньне хрысьціянскага сьветапогляду ў студэнцкім асяродзьдзі. Мы падымаем розныя актуальныя пытаньні са сфэры культуры, мастацтва, гісторыі, навукі і грамадзка-палітычнага жыцьця. Фармат клюбу прадугледжвае лекцыйную і дыскусійную частку. У якасьці сьпікераў запрашаюцца аўтарытэтныя спэцыялісты, лідары грамадзкай думкі.

Мэтамі клюбу зьяўляюцца:

1. Распаўсюджаньне цэласнага біблійнага сьветапогляду сярод студэнтаў і моладзі.

2. Папулярызацыя здаровага патрыятызму, заснаванага на хрысьціянскай любові да бліжняга.

3. Інтэграцыя веры і розуму (інтэлект не супярэчыць веры, а ўмацоўвае яе і робіць больш аргумэнтаванай).

4. Кшталтаваньне грамадзка-актыўных маладых людзей.

img

Н овы праект пачаўся ўвосень 2015 году. Яго сутнасьць палягае ў правядзеньні адкрытых лекцыяў хрысьціянскімі сьпікерамі ва ўкраінскіх унівэрсытэтах. Наша галоўная задача рацыяналізаваць веру для студэнцкай і акадэмічнай аўдыторыі. Унівэрсытэт гэта месца, у якім сёньня нараджаецца новая эліта, якая будзе вызначаць нашае заўтра. Мы інвэстуем у інтэлектуальнае служэньне, каб папярэдзіць сэкулярны кантэкст нашай будучыні.