Галоўная

Адкрыць патэнцыял царквы для грамадства

Нашы праекты Адна мэта — розныя фарматы

Посилання на "Наші проекти"

Усходнеэўрапейская Рэфармацыя служэньне, дзейнасьць якога накіравана на рэфармаваньне народаў Усходняй Эўропы праз ўкараненьне біблійных стандартаў і прынцыпаў ва ўсе сфэры грамадзкага жыцьця.

Наша галоўная задача навучыць хрысьціянаў станоўча ўплываць на грамадзтва, выкарыстоўваючы свае духоўныя дары, таленты, прафэсійныя здольнасьці і рэсурсы. Украіна мае патрэбу ў фармаваньні сьпелай грамадзянскай супольнасьці супольнасьці людзей маральных, адукаваных, актыўных і адказных. Гісторыя сьведчыць, што грамадзянская супольнасьць нарадзілася менавіта пад уплывам пратэстанцкай Рэфармацыі. Таму адрадзіць Украіну могуць толькі хрысьціяне адданыя Богу і бескампрамісныя да хлусьні!

img

Нашы светапоглядныя перакананні

1. Тэалёгія

  • Мы выступаем за клясычную біблійную тэалёгію, якая адпавядае эвангельскай традыцыі, праверанай стагодзьдзямі і досьведам чалавецтва.
  • Мы су праць лібэральнай тэалёгіі ў яе мадэрнісцкім ці постмадэрнісцкім фармаце, якая прывяла да глыбокага крызісу Царкву Заходняй Эўропы.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

2. Мараль

  • Мы за традыцыйную хрысьціянскую мараль, якая абапіраецца на дзесяць прыказаньняў. Менавіта яна фармавала ў нашай цывілізацыі разуменьне, што такое дабро, а што зло.
  • Мы супраць маральнага рэлятывізму, наступстваў сэксуальнай рэвалюцыі і розных сьвецкіх этычных стандартаў, якія ўсё больш запаўняюць украінскія цэрквы.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

3. Царква

  • Мы акцэнтуем значэньне памеснай царквы, якая ўсьведамляе сябе часткай вялікага арганізму Царквы ўсяленскай.
  • Мы супраць «царкоўнага эгацэнтрызму», як супраць «царкоўнага касмапалітызму».
img

Нашы светапоглядныя перакананні

4. Вера і розум

  • Мы за інтэграцыю веры і розуму, паколькі чалавек створаны на вобраз і падабенства Мудрага Бога.
  • Мы супраць антыінтэлектуалізму, які не дазваляе нам «любіць Бога ўсім разуменьнем сваім».
img

Нашы светапоглядныя перакананні

5. Грамадзтва

  • Мы за адкрытасьць на грамадзкае вымярэньне служэньня Царквы, вызначэньня місіі Царквы, як солі і сьвятла для грамадзтва.
  • Мы супраць мэнтальнасьці ізаляцыі, што падзяляе сьвет на «духоўнае» і «не-духоўнае».
img

Нашы светапоглядныя перакананні

6. Улада

  • Мы верым, што інстытут улады на зямлі, у тымліку і дзяржава, устаноўлены Богам і мусіць быць адлюстраваньнем справядлівай улады Бога. Мы абавязаны падтрымліваць інстытут улады. Мы за грамадзянскую супольнасьць адукаваных, актыўных, адказных грамадзянаў, якія ўмеюць кантраляваць дзяржаўную ўладу.
  • Мы супраць ерасі цэзарапапізму, якая зьяўляецца ідалапаклонствам і вядзе да фатальным наступстваў у жыцьці народаў, калі сьвецкая ўлада выкарыстоўвае Царкву ў сваіх маніпулятыўныя мэтах. Мы таксама супраць анархіі, якая вядзе да хаосу і зьяўляецца супраціўнай прыродзе Бога.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

7. Патрыятызм

  • Мы за патрыятызм, заснаваны на біблійных прыказаньнях: «палюбі бліжняга твайго, як самога сябе» і «шануй бацьку свайго і маці сваю» і які зьяўляецца праявай высакароднай любові да сваёй бацькаўшчыны.
  • Мы супраць шавінізму і расізму, якія зьяўляюцца ідалапаклонствам. А таксама супраць касмапалітызму, што супярэчыць біблійнай задуме для народаў.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

8. Эўропа

  • Мы за эўрапейскі цывілізацыйны вэктар. Украіна і Беларусь з самага пачатку былі часткай эўрапейскай цывілізацыі, натхнёнай хрысьціянскімі каштоўнасьцямі. Мы верым, што ў Божым пляне нашы народы маюць унікальную місію ў эўрапейскай сям’і народаў.
  • Мы супраць нездаровага мэсіянскага комплексу пра асаблівую славянскую чыстую духоўнасьць, якая сябе ставіць у процівагу «загніваючаму Захаду». У той жа час мы супраць ідэалёгіі сэкулярызму, якая апанавала эўрапейскую культуру і вядзе яе ў глыбокі крызіс сваёй тоеснасьці.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

9. Камунізм

  • Мы супраць утапічнай і антыгуманнай ідэалёгіі марксізму-ленінізму. Мы асуджаем камунізм і ўсе яго плады.
  • Мы за пакаяньне ў грахах камунізму і ачышчэньне грамадзтва ад усіх яго наступстваў.
img

Нашы светапоглядныя перакананні

10. Постмадэрнізм

  • Мы супраць разбуральнай ідэалёгіі постмадэрнізму, якая зьяўляецца вынікам цяжкой хваробы сучаснай цывілізацыі, хоць мы ўсьведамляем, што жывем у эпоху постмадэрну. Мы хочам даносіць эвангельскую вестку сьвету сёньня на зразумелай яму мове.
  • Мы за вечныя каштоўнасьці ідэалу, дабра, прыгажосьці, і ўсякай гармоніі якая мае свой пачатак у Богу, Які стварыў гэты сьвет і чалавека на свой вобраз. Менавіта гэтыя вечныя каштоўнасьці будавалі хрысьціянскую цывілізацыю на працягу стагодзьдзяў.

Падзяляеце нашы прынцыпы?

Далучайцеся!

Служэнне Усходнееўрапейская Рэфармацыя з'яўляецца супольнасцю, прадстаўленай ва Украіне Дабрачыннай арганізацыяй БФ «Фонд развіцця хрысціянскага лідэрства», ГА «Лідэрства і партнёрства», а таксама Фондам «Усходнееўрапейская Рэфармацыя» (Польшча). Наша каманда аб'ядноўвае штатных работнікаў, валанцёраў і шматгадовых партнёраў служэння.

Мы адкрыты да супрацоўніцтва і нетворкінгу з усімі, з кім нас аб'ядноўваюць агульныя светапоглядныя перакананні.